Беларуская мова ў Internet
Беларуская мова ў Internet
Імя ў гісторыі: Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч
<description>Няшмат пражыў ён на белым сьвеце — усяго толькі 46 гадоў. Мог і павінен быў жыць больш. І зрабіць у жыцьці куды больш, чым пасьпеў зрабіць. Аднак і тое, што створана і зьдзейсьнена гэтым чалавекам, дае падставы занесьці яго імя ў сьпіс самых праведных сыноў нашай Бацькаўшчыны.
Збор артыкулаў прысьвечаных Браніславу Тарашкевічу.
Стэнаграма Ўсебеларускага зьезда 5 сьнежня 1917 года.
<description>У сьнежні 1917 года, у Менску, на Ўсебеларускім зьездзе ці кангрэсе, як яго сталі называць пазьней, беларускія партыі й арганізацыі здолелі паяднацца дзеля агульнай найвышэйшай мэты— адбудовы вольнай Беларусі.
Клопат па скліканьні на 5 сьнежня Ўсебеларускага зьезда ўзяла на сябе Вялікая Беларуская Рада   —   прадстаўнічы цэнтр беларускіх партый і арганізацый. Сябрамі Рады былі Язэп Лёсік, Аркадзь Смоліч, Браніслаў Тарашкевіч, Язэп Варонка, Алесь Гарун, Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), Палута Бадунова, Аляксандр Уласаў. Нечакана ў Рады зьявіўся канкурэнт — Беларускі абласны камітэт пры Ўсерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе на чале зь Яўсеем Канчарам. Камітэт выступаў за ўтварэньне аўтаномнай Беларусі як часткі Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі. Такая пазіцыя камітэта забясьпечыла……………..
Масьленіца
<description> Масьленіца — язычніцкае сьвята. Яно ня мае ў народным календары канкрэтнай даты, а пачынаецца за восем тыдняў да Вялікадня (у прамежку ад 7 лютага да 14 сакавіка), або, як яшчэ вызначаюць яе дні ў нашым краі, за сем дзён да перадвелікоднага сямітыднёвага посту. Доўжыцца Масьленіца роўна тыдзень, які так і называецца — масьленічны або сырны.</description>
Мая родная Беларуская Мова
<description>Адносіны да мовы тытульнай нацыі — беларускае мовы — у нашай краіне проста ўнікальныя. Беларуская мова ня толькі не зазнае пільнага клопату з боку дзяржавы (як ва ўсіх іншых дзяржавах сьвету, нават такіх, як Францыя або Расея, дзе нацыянальным мовам, здаецца, анічога не пагражае), але, наадварот, у нас робіцца ўсё магчымае і немагчымае для яе прыніжэньня, выцясьненьня і, урэшце, ці ня поўнага вынішчэньня. Для гэтага праводзіўся рэфэрэндум, зьмяняўся Закон аб мовах, беларуская мова выціскалася і выціскаецца з афіцыйнага ўжытку, сыстэмы адукацыі і выхаваньня, сродкаў масавай інфармацыі. </description>